У 1689 годзе выйшла замуж за генерал-лейтэнанта Карла Густава Левенгаупта (1662—1703). У шлюбе нарадзіўся Карл Эміль Левенгаупт (1691—1743), генерал і палітычны дзеяч.
Вучылася жывапісу ў прыдворнага мастака Давіда Клеккер-Эренстраля. Яе пэндзлю належаць аўтапартрэт 1688 года, партрэт яе сястры Аўроры, партрэты дваранак Катарыны Эбба Хорн і Сафіі Даратэі Ганаверскай.
Выступала на сцэне прыдворнага тэатра, які стварыла каралева-кансорт Швецыі Ульрыка Элеанора Дацкая. Зімой 1683-84 група артыстак упершыню паставіла п’есу Іфігенія па сцэнарыю Жана Расіна. Роль Іфігеніі іграла Іанна Элеанора де ла Гардзі, Амалія іграла Ахілеса, яе сястра Аўрора іграла Клітэмнестру[4]. Гэта была першая п’еса ў Швецыі, дзе ўсе ролі выконвалі жанчыны. З гэтага пачалася мода на французскі класіцызм у Швецыі.
Таксама пісала вершы, апублікаваныя ў XIX стагоддзі[5].
У 1695 годзе пераконвала свайго мужа Карла Густава Левенгаупта, які служыў у той час Саксоніі, заключыць саюз з каралём Аўгустам II Моцным супраць Карла XII. Шведскі кароль Карл XII падчас Вялікай Паўночнай вайны павярнуў войска супраць Польшчы, разбіў Аўгуста II і яго саксонскую армію пры Клішаве ў 1702 годзе[6]. Пасля гэтага Карл Левенгаупт быў прысуджаны да канфіскацыі маёмасці і смяротнага пакарання ў 1703 годзе.
Шмат гадоў жыла ў Германіі, вярнулася ў Швецыю ў 1722 годзе. Памерла ў горадзе Оведсклостер 30 студзеня 1740.
Зноскі
↑ абвгдеAmalia Wilhelmina von Königsmarck 1663-08-20 — 1740-01-30 Konstnär, poet Праверана 7 лістапада 2020.