Правінцыя Гановер (ням.: Hannover) — германскае дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існавала з 1866 па 1945 гады.
Каралеўства Гановер імкнулася ў канфлікце Аўстрыя — Прусія быць нейтральным, але галасавала ў вырашальным галасаванні аб мабілізацыі федэральных войскаў 14 чэрвеня 1866 супраць Прусіі; пасля гэтага Прусія абвясціла Гановеру вайну. Хоць Гановер перамог у бітве пад Лангензальца, але тым не менш Вельфы страцілі трон, Каралеўства Гановер, таксама як Курфюрства Гесэн (Гесэн-Касель), Герцагства Насау і Свабодны горад Франкфурт было акупавана Прусіяй і ператворана ў прускую правінцыю.
Правінцыя скасавана (разам з самай Прусіяй) у 1946 годзе. На большыя частцы былой тэрыторыі Гановера была створана федэральная зямля Германіі Ніжняя Саксонія, меншая частка перайшла ў Саксонію-Анхальт.