Алёкмінскі Станаві́к[1] (руск.: Олёкминский Станови́к) — нагор’е ў Азіяцкай частцы Расіі, на ўсходзе Забайкальскага края, у басейне рэк Алёкма і Шылка.
У сістэму Алёкмінскага Станавіка ўваходзяць сістэма горных хрыбтоў (Тунгірскі, Муройскі, Алёкмінскі Станавік, Урушынскі, Чаромны і інш.) і Верхнеалёкмінская, Ненюнгінская і Тунгірская міжгорныя ўпадзіны. Вышыні да 1908 м (гара Крапоткіна)[1]. Пераважна складаецца з гранітаў. Рэльеф пераважае сярэднягорны. На схілах да вышыні 1200 м лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра, каменныя россыпы, зараснікі кедравага сланіку.
Зноскі
Літаратура