У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Томскі.
Аляксей Арсенавіч Томскі |
Дата нараджэння |
12 сакавіка 1924(1924-03-12) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
3 сакавіка 1944(1944-03-03) (19 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Род войскаў |
пяхота |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
Аляксей Арсенавіч Томскі (нар. 28 сакавіка 1924, в. Савацьева, Цвярскі раён, Цвярская вобласць — 3 сакавіка 1944, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
Член КПСС з 1943 года. На фронце з 1942 года. Камандзір узвода аўтаматчыкаў сяржант А. А. Томскі вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 3 сакавіка 1944 года ўзводу сяржанта А. А. Томскага была пастаўлена задача атакаваць праціўніка на вышыні «Жоўтая». Гэта быў важны, добра падрыхтаваны да абароны апорны пункт праціўніка. У баі за апорны пункт загінуў у рукапашнай схватцы. Пахаваны ў в. Войтава Віцебскага раёна на Вайсковых могілках.
Памяць
Імем героя названы вуліцы ў Лёзне і Цвяры, яго імя прысвоена 8-гадовай школе ў в. Войтава[1].
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.