У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Крыўчык.
Аляксандра Аляксандраўна Крыўчык (24 лютага 1928, Мінск — 18 верасня 2007)[1] — беларуская вучоная-патафізіёлаг. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1991). Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978)[2].
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску.
Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1954 годзе. Асістэнт (1957—1966), дацэнт (1966—1974), загадчык кафедры (1975—1996) паталагічнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута[2].
Навуковая дзейнасць
Эксперыментальныя даследаванні прысвечаны праблеме дваістай прыроды хваробы, прапанавала мадэлі розных формаў паталогіі[2]. Займалася даследаваннямі па канцэрагенезе, патагенезе партальнай гіпертэнзіі, дыфузных пашкоджаннях печані і метадах іх карэкцыі.
Аўтар больш за 190 навуковых прац. Сярод апублікаванага:
- Портальная гипертензия — Мн. 1979.;
- Профизиологические аспекты опухолевого роста — Мн., 1987.
Зноскі
Літаратура
- Крыўчык Аляксандра Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 258—259.
- Александра Александровна Кривчик: (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 1998. — № 2. — С. 55-56.
Спасылкі