У ліпені 2013 года Данішэўскі стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны». У дэбютнай гульні супраць футбольнага клуба «Гомель» выйшаў на замену на 72-й хвіліне і праз 3 хвіліны адзначыўся голам, зрабіўшы лік 3:1 на карысць бабруйскага клуба. Усяго за бабруйчан забіў 5 галоў, але па заканчэнні сезону ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб.
У сакавіку 2014 года перайшоў у клуб «Зорка» з украінскай Першай лігі[2], але ўжо ў маі 2014 года кантракт з кіраваградцамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[3]. У другой палове 2014 года выступаў у другім дывізіёне Расіі за севастопальскі СКЧФ, а ў 2015 годзе гуляў за гэты клуб ужо ў чэмпіянаце Крыма. У снежні 2015 года пакінуў Севастопаль, сезон 2016/17 распачаў у клубе «Гвардзеец». У 2017 годзе гуляў за севастопальскі КАМО, пасля чаго завяршыў кар’еру.