Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч
Дата нараджэння
26 лістапада 1952 (1952-11-26 ) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шафрановіч .
Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч (нар. 26 лістапада 1952 , Мінск ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут . З 1975 г. — архітэктар, з 1982 года — галоўны архітэктар праектаў[ 1] у інстытуце «Белпрампраект »[ 2] .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года[ 2] .
Творчасць
Спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне
Асноўныя творы: эксперыментальна-вытворчы корпус НДІ парашковай металургіі (1983 ), кавальска-эксперыментальная база аўтазавода (1986)[ 1] , канструктарска-эксперыментальная база завода колавых цягачоў у Мінску ; цэх буйнога ліцця кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне ; вытворча-дыстрыбутарскі цэнтр «Кока-кола Беларусь » у Калядзічах ; Палац хакея па вул. Прытыцкага ў Мінску (сааўтары Ю. Ф. Патапаў , І. І. Боўт ), Лядовы палац у Баранавічах (пабудаваны ў 2007—2009)[ 3] , спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне (сааўтар Э. Длугуновіч )[ 3] , Лядовы палац у Оршы [ 3] , Лядовы палац у Віцебску (пабудаваны ў 1998 —1999 ; сааўтар І. Боўт )[ 3] , трэніровачны каток Палаца спорту ў Мінску; трэніровачны каток у Смаленску ; завод будаўнічых сумесяў СТАА «Хенкель Баўтэхнік » у Заслаўі [ 2] .
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі [ 2] .
Зноскі
Літаратура
Шафранович Александр Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7 . (руск.)
Шафранович Александр Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР ; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн. : Беларусь , 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1 . (руск.)