Аляксандр Пятровіч Міргародскі |
Дата нараджэння |
22 лютага 1977(1977-02-22) (47 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Міргародскі.
Аляксандр Пятровіч Міргародскі (нар. 22 лютага 1977) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 2000 годзе архітэктурны факультэт БДПА (выкладчыкі В. М. Аладаў, Г. А. Палянская, А. Б. Марозава). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1997 года, членскі білет № 451.
У 2000—2002 гадах працаваў у інстытуце «Гомельпраект», з 2003 годзе ў інстытуце «Палессепраект», філіяле «Белінвесткамплекта».
Творчасць
Асноўныя працы: будынак музейнай экспазіцыі ў г. Тураў (2005); рэканструкцыя шасціпавярховага будынка навучальнага корпуса і гаражоў, размешчаных па вул. Ленінскай, для размяшчэння філіяла ЗАТ «Слаўнафтабанк» (2007, будаўніцтва ў 2008—2009); вяслярная база Мазырскага філіяла Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (2007, будаўніцтва ў 2008—2009); Забудова групы жылых дамоў на тэрыторыі мікрараёна № 11 (2008—2009) — усе ў Мазыры.
Зноскі
Літаратура
- Миргородский Александр Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)