Аляксандр Парфір’евіч Чудзін (нар. 4 сакавіка 1941, с. Чэкан, Татарская АССР, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
Скончыў Абрамцаўскае мастацка-прамысловае вучылішча ў 1970 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Жыве ў г. Гомелі.
Творчасць
Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка). Асноўныя творы: дэкаратыўныя скульптуры «Смутак», «Птушка», «Рыбка», «Чарапаха»; кампазіцыі «Міф», «Абуджэнне», «Хваля», «Агрэсія», «Стамлёны воін»; дэкаратыўныя пласты «Палессе», «Вечны агонь», «Паляванне» (трыпціх), «Матыў усходняй казкі», «Песня»; дэкаратыўныя талеркі «На золку», «Восень» (набор), «Рэвалюцыйная музыка».
Творы знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі