У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Архангельскі.
Аляксандр Андрэевіч Архангельскі (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Арха́нгельский, 11(23) кастрычніка 1846, сяло Старое Тэзікава, Нараўчацкі павет, Пензенская губерня — 16 лістапада 1924, Прага) — рускі харавы дырыжор і кампазітар. Заслужаны артыст РСФСР (1921).
Біяграфія
Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Упершыню ўвёў у царкоўныя спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 годзе арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэнтраваў па Расіі. Аўтар харальных хораў, у тым ліку духоўных, апрацовак народных песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А. А. Архангельскага» (1893-94).
У 1908 годзе быў старшынёй на першым з’ездзе дырыжораў ў Маскве. Апошнія два гады свайго жыцця пражыў у Празе, дзе працаваў са студэнцкім хорам.
Памёр у доме ў раёне Вінаграды ў Празе. На гэтым будынку была адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|