У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з куньяй Абу Джафар.
Абу́ Джа́фар Хару́н ібн Муха́мад аль-Васі́к Біла́х (араб. أبو جعفر هارون الواثق بالله;
17 ліпеня 811, Мекка — 10 жніўня 847, Самара) — Багдадскі халіф з дынастыі Абасідаў. Сын аль-Мутасіма і рабыні-грачанкі[1]. Падчас яго кіравання актывізавалася міхна; у Багдадзе, Самары і Басры найбольшы ўплыў сярод прыдворных тэолагаў набылі мутазіліты, цэнтр традыцыяналістаў перамясціўся на ўсход (Нішапур[1]).
Памёр ад хваробы, як адзначаецца ў крыніцах, з-за распуснага ладу жыцця[2].
У літаратуры
Аль-Васік пад імем Ватэка (фр.: Vathek) з'яўляецца героем аднайменнай аповесці, напісанай англійскім пісьменнікам Вільямам Бекфардам у 1762 годзе па-французску.
Зноскі
- ↑ а б Фильштинский И. М. — С. 95.
- ↑ William Muir — С. 522.
Літаратура
Аль-Васік Білах — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|