Кіраванне халіфаў Абасідаў у Багдадзе было перыядам найбольшага росквіту сярэднявечнай мусульманскай культуры. У масавай свядомасці мусульман перыяд Абасідаў з'яўляецца сімвалам былой моцы і мусульманскага адзінства.
Гісторыя
Першымі кіраўнікамі мусульманскага свету пасля арабскіх заваяванняў была дынастыя Амеядаў. Праз сто гадоў пасля ўсталявання Амеядскага халіфата, у мусульманскім свеце адбылося паўстанне, якое ўзначалілі Абасіды. Абасіды, у адрозненне ад Амеядаў былі прадстаўнікамі таго ж клана, што і Магамет, і выводзілі свой радавод ад малодшага дзядзькі прарока, чым абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на валадаранне. Пачатковым цэнтрам паўстання быў горад Мерв у Вялікім Харасане (цяпер Туркменістан). Паўстанцаў падтрымаў арабскі экспедыцыйны корпус у Мерве, а таксама неарабскія мусульмане, якіх называлі мавалі, і якія лічыліся людзьмi другога гатунку пры Амеядах.
Абасіды спрыялі ўмацаванню феадальных адносін і развіццю ўнутранага і знешняга гандлю, рамёстваў. Частку сваёй улады халіфы дэлегавалі візірам, павялічыўся таксама аўтарытэт мясцовых эміраў. Узрасла таксама роля неарабскіх мусульман у халіфаце. Абасіды значнай меры абапіраліся на персідскую бюракратыю. Пік найбольшага росквіту халіфата прыйшоўся на кіраванне Гарун аль-Рашыда (кіраваў 813—833) і Эль-Мамуна.
У перыяд «залатога веку» ў Багдадзе быў заснаваны Дом Мудрасці, які ставіў сваёй мэтай сабраць і перавесці на арабскую мову ўсе веды свету. Дзякуючы Дому Мудрасці арабы сабралі значную колькасць навуковых твораў антычнасці.
Пазней дынастыя страціла ранейшую ўладу, і халіфы былі толькі рэлігійнымі лідарамі мусульман, фактычную ўладу здзяйснялі везіры (міністры). Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шматлікія народныя паўстання супраць Абасідаў. У выніку гэтага дынастыя Абасідаў у 9 стагоддзі была саслаблена. Канчаткова яна была знішчана мангольскім нашэсцем 1258 года. Багдад быў спалены арміяй мангольскага палкаводца Хулагу-хана, а халіфат перастаў існаваць.
У 1261 годзе егіпецкі султанБейбарс для надання сваёй уладзе рэлігійнага аўтарытэту запрасіў у Каір аднаго з выжылых Абасідаў, абвясціўшы яго халіфам, але ў Егіпце Абасіды ўжо не мелі рэальнай улады. Пасля заваявання Егіпта туркамі 1517 годзе асманскі султан Селім I перавёз у Стамбул апошняга халіфа Мутавакіла, які, паводле легенды, нібыта перадаў асманскім султанам свае правы на Халіфат.
Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
Ислам. Словарь атеиста. Москва, 1988, стор. 23. ISBN 5-250-00125-4(руск.)
История стран Азии и Африки в средние века, М., 1968, ч. 2, гл. 8. (руск.)
Бартольд В. В., Сочинения, т. 6, М., 1966, с. 15-78. (руск.)
Бартольд В. В., Халиф и султан, «Мир ислама», 1912, т. 1. (руск.)
Беляев Е. А., Арабы, ислам и арабский халифат, М., 1965. (руск.)
Крымский А., История арабов и арабской литературы., ч. 2, М., 1911. (руск.)
Заходер Б. Н., История восточного средневековья (Халифат и Ближний Восток), M., 1944. (руск.)
Лэн-Пуль С., Мусульманские династии, пер. с англ., СПБ, 1899. (руск.)
Медников Н. A., Палестина от завоевания ее арабами до крестовых походов., (т. 1-4), СПБ, 1897—1903. (руск.)
Мюллер А., История ислама, пер. с нем., т. 2-3, СПБ, 1895—1896. (руск.)
Якубовский А. Ю., Ирак на грани VIII—IX веков в кн.: Труды Первой сессии арабистов 14-17 июня 1935 г., М.-Л., 1937. (руск.)
Якубовский А. Ю., Об испольных арендах в Ираке в VIII в., «СВ», 1947, No 4. (руск.)
Hitti P. K., History of the Arabs, 8 ed., L., 1964. (англ.)
Abbāsides, Encyclopedie de L'lslam, 2 ed., t. I, P.—Leiden, 1960. (ням.)
Annales quos scripsit Abu Djafar Mohammed ibn Djarir at-Tabari Cum aliis éd. M. J. de Goeje, ser. 1-3, Lugd. Bat., 1879—1898. (фр.)
The eclipse of the Abbasid caliphate. Original caronicles of the fourth Islamic century. Ed., transl. and elucidated by H. P. Amedroz and D. S. Margoliouth, v. 1-7, Oxf., 1920—1921. (англ.)
Abou Yousof Ya'koub, Le livre de l'impôt foncier, trad. par E. Fagnan, P., 1921. (фр.)
Taxation in Islam. Ed., transi. and provided with intr. and not. by A. Ben Shemesh, n. 1 — Yahya Ben Adam's Kitab al Kharaj, Leiden, 1958. (англ.)
Weil G., Geschichte der Chalifen, Bd 1-5, Mannheim, 1846—1862. (ням.)
Muir W., The Caliphate, its rise, decline and fall, Edinb. 1924. (англ.)
Arnold T. W., The Caliphate, Oxf., 1924. (англ.)
Le Strange G., Baghdad during the Abbasid caliphate, L., 1900. (англ.)
Kremer A. von, Kulturgeschichte des Orients unter den Chalifen, Bd 1-2, W., 1875-77. (ням.)