Алена Агінская

Алена Агінская
Брама[d]
Брама[d]
Нараджэнне 21 верасня 1701(1701-09-21)[1]
Смерць 3 снежня 1790(1790-12-03)[1] (89 гадоў)
Месца пахавання
Род Агінскія[1]
Бацька Казімір Дамінік Агінскі[1]
Маці Элеанора з Войнаў[d][1]
Муж Ігнацы Агінскі[2]

Алена Агінская (польск.: Helena z Ogińskich Ogińska, 17011790) — прадстаўніца шляхты Вялікага княства літоўскага. Жонка маршалка вялікага літоўскага і віленскага кашталяна Ігнацыя Агінскага

Паходжанне

Паходзіла са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх уласнага герба, дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага і Элеаноры з Войнаў. Мела брата Юзафа Тадэвуша і сясцёр Марцыбелу  (ВД), Тэрэзу  (ВД) і Марыяну.

У 1739 годзе ажанілася са сваяком Ігнацы Агінскім. Дзяцей у іх не было.

Асабістыя якасці

Яна славілася ўсімі жаночымі вартасцямі і незвычайнай фізічнай сілай. Была надзелена вострым розумам, кемлівасцю, здаровым сэнсам і рэдкай разважлівасцю. Падчас вяселля прынца Аўгуста Саксонскага з Марыяй Юзэфай, дачкой імператара Іосіфа I у Дрэздэне на каруселі маладых дам, адзначаных ва ўзросце васемнаццаці гадоў, яна праводзіла ўсе рыцарскія турніры з вялікай спрытнасцю і адвагай, перамагаючы ўсіх сваіх праціўнікаў, і атрымала першы прыз. Будучы састарэлым, «яна таксама без асаблівых цяжкасцей згортвала і раскочвала срэбныя пласціны ў трубку, і ламала пальцамі талеры і капейкі»[3]

Яна мела вялікае значэнне і давер пры дварах у Варшаве і Санкт-Пецярбургу. Яна была ўзорнай, набожнай, зрабіла шмат міласэрных учынкаў да суседзяў. Пакінула ў Варшаве многа памятак. Памерла ў Варшаве.

Дзейнасць

Ад маці атрымала ў спадчыну Сядзібу  (літ.) ў Грушлауке  (літ.). З мужам Ігнацы Агінскім была фундатаркай Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі  (літ.) ў Салантаі, у 17651771 гадах заснавалі касцёл  (літ.) у Грушлауке  (літ.) (філію  (англ.) касцёла ў Салантаі) (пабудаваны ў 1778 годзе; згарэў у 1945 годзе.)[4].

Зноскі

  1. а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313, 324.
  3. Gloger Zygmunt. Siłacze // Encyklopedia Staropolska. — Warszawa: P. Laskauer i W. Babicki, 1903. — Т. IV.
  4. Kazys Misius  (літ.), Romualdas Šimkūnas. Lietuvos katalikų bažnyčios: žinynas. — Vilnius: Pradai, 1991. — P. 374

Літаратура

  • «Wielka Encyklopedia Powszechna Sikorskiego» (1892—1914)
  • «Encyklopedia Powszechna» Orgebranda" (1859—1868)
  • «Gazeta Warszawska. 1790, nr 98»

Спасылкі