Алена Ігараўна Атраховіч

Алена Ігараўна Атраховіч
Дата нараджэння 13 лістапада 1955(1955-11-13) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Ігар Кандратавіч Атраховіч[d]
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Алена Ігараўна Атраховіч (нар. 13 лістапада 1955, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства[1], дацэнт. Вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася 13 лістапада 1955 года ў Мінску[1] ў сям’і Ігара Кандратавіча і Зоі Мікалаеўны Атраховічаў. Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы.

Скончыла ў 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1983 годзе аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Вучылася ў А. Занеўскага, Л. Міронавай, П. Семчанкі[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Навуковая дзейнасць

Працуе ў галіне мастацкай крытыкі, тэорыі і гісторыі мастацтва, а таксама ў габелене. Друкавалася ў часопіс «Мастацтва», «Нёман», «Весці Акадэміі навук Беларусі», газета «Культура», «Знамя юности», у Беларускай энцыклапедыі. Асноўныя творы: манаграфія «Уладзімір Крукоўскі», артыкулы «Вобраз і слова ў плакаце», «Плакат-дыялог», «Часопіс і графіка», «Шрыфт як прадмет мастацтва»[1].

Зноскі

  1. а б в г д Атраховіч Алена Ігараўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі