Алена Іванаўна Хлопцава |
Род дзейнасці |
вясляр |
Дата нараджэння |
21 мая 1960(1960-05-21)[1][2] (64 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Алена Іванаўна Хлопцава (нар. 21 мая 1960, Мінск) — беларуская вяслярка (акадэмічнае веславанне), алімпійская чэмпіёнка 1980 года, неаднаразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1980).
Біяграфія
Скончыла Беларускі ДІФК, выступала за «Спартак» Мінск. У дзяцінстве займалася плаваннем, ужо ў 12 гадоў была майстрам спорту СССР. Хлопцава выйграла залаты медаль у двойках парных з Ларысай Паповай на Алімпійскіх гульнях у Маскве ў 1980 годзе і бронзавы медаль у чацьвёрках парных на Гульнях у Барселоне 12 гадоў пазней (адзіны медаль весляроў з Аб'яднанай каманды на Гульнях у Барселоне). Чэмпіёнка свету 1981, 1982 і 1983 гадоў у чацьвёрках парных. Узнагароджана ордэнамі «Знак Пашаны» і Дружбы народаў.
Зноскі
Літаратура