Алег Уладзіміравіч Хадыка (1 студзеня 1942, Мінск — 11 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.
Біяграфія
Рос без бацькі. Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.
З 1975 года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута[1]. Быў выкладчыкам вядомага беларускага мастака Юрыя Несцярука. У 1981 годзе Алег Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўгенія Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.
Алег Хадыка захапляўся мовай ідыш і далучаў да яе сваіх вучняў, у прыватнасці, Аляксандра Астравуха[2][3]. Уваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[1].
Жыў у Мінску[1]. Памёр 11 чэрвеня 2021 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць
Працуе ў галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце С. Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій»[1].
Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі