У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Белавусаў.
Алег Паўлавіч Белавусаў (16 лістапада 1945, Слуцк — 26 сакавіка 2009, Мінск) — беларускі аніматар, сцэнарыст, кінарэжысёр.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1968—1973), выступаў у друку з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытанням беларускага выяўленчага мастацтва.
Старшы рэдактар Дзяржкамітэта СМ БССР па кінематаграфіі (1973–1975). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975—1989), анімацыйных студый, у тым ліку студыі «АВС» (1989—1995), віцэ-прэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр-2» (з 1995).
Аўтар сцэнарыя (разам з У. Бойкам) дакументальнай кінастужкі аб скульптары М. Керзіне[1].
Член Беларускага саюза журналістаў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза мастакоў.
Аўтар кнігі «Мой Горад» (2005) і зборніка вершаў «Казантыпскі сшытак» (2006).
Рэжысёр мультыплікацыйных фільмаў
- 1980 — Казка пра вясёлага клоуна
- 1982 — Песнь пра зубра
- 1985 — Каўбойскія гульні
- 1987 — Ладдзя роспачы
- 1988 — Куб
- 1990 — Вельмі стары чалавек з велізарнымі крыламі
- 1990 — Дэкамерон
Зноскі
Літаратура
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 79. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі