Алег Мікалаевіч Елісеенкаў |
Дата нараджэння |
21 верасня 1958(1958-09-21) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
26 кастрычніка 2024(2024-10-26)[1] (66 гадоў) |
Месца пахавання |
|
Краіна |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
кампазітар |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Алег Елісеенкаў (21 верасня 1958(1958-09-21), Спас-Дземенск, Калужская вобласць — 26 кастрычніка 2024(2024-10-26)[1]) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 верасня 1958 года ў Спас-Дземенску ў сям’і настаўніцы і музыканта.
Вырас у Маладзечне, куды бацькі пераехалі ў хуткім часе пасля нараджэння сына. Яго бацька быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча.
У 1973 годзе скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».
З’яўляўся дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў Вера Карэтнікава, Слава Нагорны і група «Ванільнае неба», якая ў 2005 годзе заняла ўсе верхнія радкі хіт-парада Першага нацыянальнага тэлеканала «На скрыжаваннях Еўропы».
Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў».
Памёр 26 кастрычніка 2024 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].
Творчасць
Напісаў музыку да песень Андрэя Хлястова «Спасибо тебе», «Ты такая», «Невеста»; Ірыны Дарафеевай «Ветразь кахання»; Алесі «Не потеряй», «Птицы», «Усмешка»; большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі.
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі