Алег Георгіевіч Палячонак (11 снежня 1936, Ленінград, РСФСР) — беларускі хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Член Амерыканскае хімічнае таварыства (2010).
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Хімія», кваліфікацыя «Радыяхімія», 1959; аспірантура, 1963).
Працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава (Ленінград; 1963—1966, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1966—1979, з 1973 — загадчык кафедры), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (інжынерна-тэхналагічны факультэт завочнай адукацыі, кафедра хіміі, з 1991 — загадчык кафедры, у 1979—1986 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: неарганічная хімія; хімія рэдкіх і рэдказямельных элементаў; хімічная тэрмадынаміка.
Узнагароды
Медалі «Ветэран працы» (1987), «За працоўныя заслугі» (2008); нагрудныя знакі «Жителю блокадного Ленинграда» (1989), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993) і інш[1][2].
Зноскі