Алег Віталевіч Крыванос

Баскетбол
Алег Віталевіч Крыванос
Нарадзіўся 15 лютага 1980(1980-02-15) (44 гады)
Магілёў, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 202 см
Пазіцыя цяжкі форвард / цэнтравы
Драфт НБА не задрафтаваны, 2002
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Беларусь РДВАР
1997—2005 Беларусь Тэмп-АШВСМ
2005—2006 Беларусь Лакаматыў-КіС
2006—2007 Беларусь Тэмп-АШВСМ
2007 Беларусь АЗАА
2007—2010 Беларусь Тэмп-АШВСМ
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Алег Віталевіч Крыванос (нар. 15 лютага 1980, Магілёў, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Брат баскетбаліста і трэнера Андрэя Крываноса.

Біяграфія

Выхаванец магілёўскага баскетболу. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова.

У 1997—2010 гадах (з перапынкамі) выступаў за магілёўскі «Тэмп-АШВСМ»[1]. Таксама выступаў за мінскі РВАР (1996/97), віцебскі «Лакаматыў-КіС» (2005/06)[2], асіповіцкі АЗАА (2007).

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі