Алан Мілн |
---|
Alan Alexander Milne |
|
Асабістыя звесткі |
Імя пры нараджэнні |
англ.: Alan Alexander Milne |
Дата нараджэння |
18 студзеня 1882(1882-01-18)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
31 студзеня 1956(1956-01-31)[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
Вялікабрытанія |
Бацька |
John Vine Milne[d][4] |
Маці |
Sarah Maria Heginbotham[d][4] |
Жонка |
Daphne Milne[d] |
Дзеці |
Крыстафер Робін Мілн[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, паэт, раманіст, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, афіцэр, празаік, драматург, эсэіст, аўтар, навэліст |
Жанр |
дзіцячая літаратура, апавяданне і казка |
Мова твораў |
англійская |
Подпіс |
|
Творы ў Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Алан Аляксандр Мілн (англ.: Alan Alexander Milne) (18 студзеня 1882, Лондан, Вялікабрытанія — 31 студзеня 1956, Хартфілд, Сусэкс, Вялікабрытанія) — англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра плюшавага мядзведзіка — Віня-Пыха.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў прыватную школу, затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1903). Удзельнік Першай сусветнай вайны.
Шмат гадоў быў супрацоўнікам англійскага гумарыстычнага часопіса «Панч». Аўтар камедый, у т.л. «Містэр Пім праходзіць міма» (1919), дэтэкгыўнага рамана «Тайна чырвонага дома» (1922).
Вядомасць прынеслі зборнікі вершаў і кнігі для дзяцей «Віня-Пых» (1926) і «Пыхаў закуток» (1928) пра лялечных звяркоў Віня-Пыха, Парсючка, Кенгу і Ру. Складаць гісторыі пра Віня-Пыха Алан Аляксандр Мілн пачаў для свайго сына Крыстафера Робіна (бел. Крыштусь Родзька; 1920—1996), які стаў адной з галоўных дзейных асобаў у гэтай надзвычай папулярнай кнізе, і якога гэтая папулярнасць пераследавала да самае смерці, за што ён проста ненавідзеў бацьку.
Да выхаду ў свет кніг пра Віня-Пыха А. А. Мілн ужо быў даволі вядомым драматургам, аднак поспех Віня-Пыха набыў такія маштабы, што іншыя творы Мілна цяпер практычна невядомыя. Усяго ж з-пад яго пяра выйшла каля дзевяноста кніг і п’ес. Ён таксама аўтар кнігі ўспамінаў «Зараз ужо вельмі позна» (1939) і інш.
У кастрычніку 1952 года А. А. Мілн перажыў інсульт, перанёс аперацыю на мозгу і застаўся інвалідам да канца жыцця.
Беларускія пераклады
- Віня-Пых / Пераклад В. Воранава. — Познань, 2007. — 128 с.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Алан Аляксандр Мілн — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|