Ала Лявонаўна Ламакіна |
Нараджэнне |
17 красавіка 1965(1965-04-17) (59 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Ала Лявонаўна Ламакіна (у дзявоцтве — Сцешыц; 17 красавіка 1965, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 2017).
Біяграфія
Нарадзілася 17 красавіка 1965 года ў Горках Магілёўскай вобласці. Бацька — Лявон Іосіфавіч Сцешыц (1937—2009), беларускі вучоны ў галіне эканомікі, дэкан факультэта бухгалтарскага ўліку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1972—1993). Мама — Марыя Іванаўна Сцешыц, выкладала ў сельгасакадэміі бухгалтарскі ўлік[1].
Скончыла з медалём горацкую сярэднюю школу № 4 і, пасля здачы на выдатна ўступнага экзамена, была залічана ў студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля першага курса перавялася ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, які скончыла ў 1987 годзе[1].
У 1987—1991 гадах працавала малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі эканомікі меліярацыі зямель Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі[2].
У 1991—1997 гадах — вядучы эканаміст аддзела цэнаўтварэння і парытэту цэн у прамысловасці, абслугоўваючых і забеспячэнскіх арганізацыях галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1997—2002 гадах — галоўны эканаміст аддзела цэнаўтварэння і парытэту цэн і сабекошту ў прамысловасці і сферы абслугоўвання галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].
У 2002—2004 гадах — галоўны эканаміст аддзела цэнаўтварэння і сабекошту прадукцыі Дэпартамента эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — галоўны эканаміст упраўлення цэнаўтварэння і сабекошту галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].
У 2005—2012 гадах працавала намеснікам начальніка, у 2012—2017 гадах — начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].
27 студзеня 2017 года прызначана намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[3].
Сям’я
Муж — Алег Ламакін, сын — Дзмітрый Ламакін[1].
Зноскі