У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ала.
А́ла — жаночае імя.
Існуе некалькі варыянтаў паходжання. Дакладны — невядомы.
Па адной з версiяў, імя Ала (альбо Алат, Аль-Лят, Іллахат) — арабскага паходжання. Асноўны сэнс — «багіня», «гэта багіня». Пераклад слова з арабскай — «літара».
Ала — старажытна-арабская багіня неба і дажджу. У арабаў Сірыйскай пустыні Ала — жонка Алага і маці ўсіх багоў. У арабаў цэнтральнай Аравіі Ала — дачка Алага. Таксама Ала — старажытная багіня лёса на Каўказе.
Па іншай версіі — імя Ала старажытна-германскага паходжання, якое азначае «іншы».
Магчыма, што два розных імені аб'ядналіся ў адно з прычыны аднолькавасці гучання.
Варыянты ў розных мовах
руск.: Алла, Аля, Алуся, Алуня, Алюня
Імяніны
У розных краінах свету Алы святкуюць імяніны:
У Расіі — 8 красавіка
Святыя
Святая мучаніца Ала Готская, спаленая ў храме разам з іншымі вернікамі ў касцёле пад час службы ў IV стагоддзі (8 красавіка).
Вядомыя Алы
Ала Пугачова — савецкая, расійская спявачка
Ала Сурыкава — савецкая, расійская кінарэжысёр, сцэнарыст.
Геаграфічныя назвы
Ала — невялікая рака ў Бураціі, прыток ракі Баргузін, што упадае ў возера Байкал.
Гл. таксама
Ала (ісп.: ala) ў Іспаніі завецца род раслін Дзевясіл.
Зноскі
Спасылкі
«Ала» на старонцы «Таямніца імёнаў» Архівавана 17 верасня 2008. (руск.)
Тлумачэнні слова на старонцы «Грамота.ru» (руск.)
Імяніны на старонцы «Calend.ru» (руск.)