Тэрыторыя — 300 629 км², што складае 11 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 2-е месца ў краіне.
Колькасць насельніцтва — 854 520 чалавек (1 кастрычніка 2017)[1].
Утворана ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 года ў складзе Казахскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічала Акцюбінская акруга, што існавала ў 1921—1928 гадах. У 1936 годзе вобласць увайшла ў склад вылучанай з РСФСРКазахскай ССР, а з 1991 года, пасля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.