У склад Казахстана ўваходзяць 14 абласцей і 3 гарады рэспубліканскага падпарадкавання.
Па развале СССР і абвяшчэнні незалежнасці Казахстана адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны зазнаў шэраг істотных змяненняў. Былі скасаваныя вызначаныя вобласці (Жэзказганская, Какшэтаўская, Сяміпалацінская, Талдыкарганская, Тургайская), шэраг абласцей былі пераназваныя. Змянілася ўнутрыабласная раённая сетка. Сталіца краіны была перанесеная ў Акмолу (пазней перайменавая ў Астану). Некалькі раёнаў Паўночна-Казахстанскай вобласці былі перададзеныя Акмолінскай вобласці, яе адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Какшэтаў, абласны цэнтр Алмацінскай вобласці быў перанесены ў Талдыкарган. У 2018 годзе Шымкент быў выведзены са складу Паўднёва-Казахстанскай вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці быў пераведзены ў Туркестан, а сама вобласць перайменавана ў Туркестанскую.
↑Арандуецца Расіяй разам з аднайменным касмадромам. Не з’яўляецца суб’ектам Расійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі.
Сістэма гарадскога кіравання вызначаецца артыкулам 5 Пагаднення між Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Казахстан пра статус горада Байканур, парадак фармавання і статус яго органаў выканаўчай улады ад 23 снежня2005 года.