Закон Акт аб дэмакратыі ў Беларусі — федэральны закон Злучаных Штатаў Амерыкі, які дазваляе дапамогу палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), якія працуюць у сферы развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
Закон, які быў прадстаўлены дэпутатам ад штата Нью-Джэрсі Крысам Смітам[1], быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША 4 кастрычніка 2004 года, Сенатам — 6 кастрычніка. Прэзідэнт ЗША Дж. Буш падпісаў закон 20 кастрычніка 2004 года[2]. Ён заявіў, што ЗША «будуць супрацоўнічаць з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, каб дапамагчы тым, хто імкнецца вярнуць Беларусь на належнае месца сярод еўраатлантычнай супольнасці дэмакратычных краін»[3].
Закон выказвае меркаванне Кангрэса пра тое, што беларускія ўлады не павінны атрымліваць розныя тыпы негуманітарнай фінансавай дапамогі з боку ЗША. Ён таксама заклікае прэзідэнта ЗША паведамляць Кангрэсу аб продажы зброі Беларуссю дзяржаўным спонсарам тэрарызму, а таксама аб асабістай маёмасці і актывах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
Наступствы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў «Акт» найлепшым падарункам для беларускіх уладаў. Выступаючы 6 кастрычніка на нарадзе па сацыяльных пытаннях, ён заявіў, што прыняцце Кангрэсам ЗША гэтага дакумента дадасць уладзе на рэферэндуме 17 кастрычніка «мінімум 10 працэнтаў у якасці плюсу»[4].
Зноскі