Адрыен Мары Лежандр (фр.: Adrien-Marie Legendre; 18 верасня 1752, Парыж — 10 студзеня 1833, Парыж) — французскі матэматык.
Біяграфія
Лежандр скончыў Калеж Мазарыні, з 1775 — выкладчык Ваеннай школы ў Парыжы.
Член Парыжскай Акадэміі навук (з 1783 года).
У гады Французскай рэвалюцыі Лежандр, разам з Лагранжам і Лапласам, актыўна ўдзельнічаў у Камісіі па ўвядзенні метрычнай сістэмы, у прыватнасці, у вымярэнні даўжыні аднаго градуса паміж Дзюнкеркам і Барселонай для ўстанаўлення эталона метра.
1795: прафесар Нармальнай школы.
1799: замяніў на пасадзе экзаменатара Політэхнічнай школы Лапласа, з якім ён разам выкладаў раней у Ваеннай школе.
1816: прафесар Політэхнічнай школы.
З-за нейкай бюракратычнай памылкі пенсія Лежандра была адменена ў 1824 годзе, і рэшту сваіх дзён ён пражыў у нястачы.
Памёр Лежандр у Парыжы 10 студзеня 1833 года.
Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы. У гонар Лежандра таксама названыя:
кратар на Месяцы;
мноства матэматычных тэарэм і паняццяў.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.548
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|