Адзі́ная разліко́вая інфармацы́йная прасто́ра (АРІП; руск.: Единое расчётное информационное пространство, ЕРИП) — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь, прызначаная дзеля прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.
Сістэма створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і ўведзена ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. З 2016 года функцыянаванне АРІП забяспечвае ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП». Інфармацыйнай падтрымкай сістэмы займаецца ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій».
Акрамя таго сістэма ўключае ў сябе:
- АІС «Разлік-ЖКП» — адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі.
- Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі — сістэма, якая выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і прадастаўлення ім паслуг праз лічбавыя каналы абслугоўвання.
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Цэнтральны банк | |
---|
Камерцыйныя банкі (дзейныя) | |
---|
Камерцыйныя банкі (закрытыя) | |
---|
Нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі | |
---|