Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года — цяжкае авіяцыйнае здарэнне (авіякатастрофа) з пасажырскім самалётам Boeing 737-236 (бартавы нумар AP-BKC) авіякампаніі Bhoja Air, які здзяйсняў рэйс B4-213 Карачы—Ісламабад.
20 красавіка каля 18:40 мясцовага часу (UTC+5) пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Ісламабада «Беназір Бхута», каля горада Равалпіндзі, самалёт сутыкнуўся з будынкамі, разбурыўся і згарэў.
На борце знаходзіўся 121 пасажыр[1] і 6 членаў экіпажа[2]. Усе яны загінулі[3]. Таксама загінулі жыхары дома, на які зваліўся самалёт — 11 чалавек. Агульная колькасць ахвяр склала 138 чалавек[4].
Даныя аб самалёце
Самалёт Boeing 737-236 з бартавым нумарам AP-BKC (завадскі нумар 23167) быў выраблены ў 1984 годзе[5]. Да 1999 года эксплуатаваўся ў British Airways, затым — у Comair. Пасля гэтага ён быў прададзены ў кампанію Shahin, у якой яго напачатку 2012 года набыла Bhoja Air.
Акалічнасці катастрофы
Самалёт выконваў рэгулярны ўнутраны рэйс B4-213 з аэрапорта «Джына», Карачы, у аэрапорт «Беназір Бхута», Ісламабад. Вылет адбыўся ў 17:00 мясцовага часу (UTC+5) прыбыццё чакалася ў 18:50. Заходзячы на пасадку, каля 18:40 самалёт урэзаўся ў зямлю на адлегласці 5 км ад УПП. Сутыкненне адбылося на тэрыторыі прыгараднай вёскі.
Пасажыры і экіпаж
На борце знаходзіўся 121 пасажыр, у тым ліку 11 дзяцей.
Расследаванне
Расследаванне прычын катастрофы вядзецца.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
← 2011 · Авіяцыйныя здарэнні і інцыдэнты 2012 года · 2013→ |
---|
|
Курсівам вылучаны катастрофы, у выніку якіх загінула 50 і больш чалавек Вылучана найбуйнейшая катастрофа года |