Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура

Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Лідары Міні Мінаві
Актыўная ў Дарфур
Удзел у канфліктах Канфлікт у Судане (з 2023)

Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура (АСАД) — кааліцыя дарфурскіх груповак, створаная для абароны цывільнага насельніцтва падчас Суданскага канфлікту 2023 года. Фракцыя заяўлена як нейтральная і міратворчая[1][2].

Гісторыя

Кааліцыя сфармавана 27 красавіка 2023 года. У яе склад увайшлі чатыры групоўкі: Рух за справядлівасць і роўнасць, Суданскі альянс, Збор сіл вызвалення Судана і адна фракцыя ВРС. Падчас Дарфурскай вайны дадзеныя арганізацыі выступалі супраць афіцыйнага Хартума, але ў 2020 годзе ў рамках Джубінскага пагаднення прыпынілі антыўрадавую дзейнасць[3].

Альянс узначаліў губернатар Дарфура і былы ўдзельнік паўстанцкага руху Міні Мінаві[1].

Кіраўніцтва АСАД заяўляла, што жадае выступіць пасярэднікам ва ўсталяванні міру паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[4][5]. У той жа час кааліцыя заклікала жыхароў Дарфура ўзяцца за зброю ў мэтах самаабароны[6]. Адначасна падраздзяленні АСАД займаліся суправаджэннем і дастаўкай гуманітарнай дапамогі ў рэгіён[7].

27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі Абдэлазіза аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[8].

Сутыкненні з САП

2023

  • 23[9] альбо 24 мая[10] байцы САП зладзілі засаду на канвой АСАД у суправаджэнні ўрадавых вайскоўцаў пад Эль-Генейнай у Заходнім Дарфуры. Чатыры чалавекі былі забіты, 17 паранены, 3 трапілі ў палон.
  • 3 ліпеня на захад ад Аль-Абейда адбыўся напад САП на калону групоўкі, якая накіроўвалася ў Эль-Фашыр для дастаўкі гаручага[11].
  • У канцы верасня распаўсюдзіліся чуткі, што прыхільнікі Дагала рыхтуюцца атакаваць гуманітарную калону Аб’яднаных сіл на шляху з Порт-Судана ў Эль-Фашыр. Нібыта разам з дапамогай жыхарам апалчэнцамі перавозілася таксама ваенная тэхніка для 6-й пяхотнай дывізіі ў Дарфуры. Інфармацыя аб верагоднасці ўзброенага здарэння стала распаўсюджвацца пасля таго, як атрады САП былі заўважаны на ўездзе ў Эль-Фашыр[12].
  • 24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу войск САП на іх базу ў Ньяле[13].
  • 6 лістапада маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[14].

2024

  • 1 кастрычніка, паводле САП, імі забіты 450 байцоў АСАД каля н. п. Мелха, Паўночны Дарфур. Самі апалчэнцы абверглі гэтыя заявы[15].
  • 2 кастрычніка Аб’яднаныя сілы абароны Дарфуры захапілі базу мяцежнікаў Бір-Маза[16][17].
  • 8 кастрычніка: Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура абвінавацілі войскі Дагала ў пакаранні смерцю двух байцоў, захопленых у палон у Паўночным Дарфуры[18].
  • 30 лістапада: атрады АСАД заявілі, што разграмілі калону забеспячэння САП каля Ньялы. Было забіта да 30 байцоў Дагала, знішчаны 8 транспартных сродкаў. Трафеямі апалчэнцаў сталі дзевяць беспілотнікаў, вырабленых кампаніяй, зарэгістраванай у Чэхіі. Байцы сцвярджалі, што калона прыбыла з Чада[19].
  • 21[20]—22[21] снежня: баі за Аль-Зур (Паўночны Дарфур).

2025

  • 1 студзеня: АСАД заявілі, што забілі 462 байцоў САП у няўдалай атацы на Аль-Малху (Паўночны Дарфур). Акрамя таго, былі знішчаны тры транспартныя сродкі[22].
  • 5 студзеня: УСС і АСАД заявілі, што адбілі атаку праціўніка на Эль-Фашыр з усходу і паўднёвага ўсходу горада. Байцы АСАД таксама перахапілі канвой са зброяй, паланіўшы невядомую колькасць грамадзян Лівіі[23].

Раскол

16 лістапада 2024 года Рух за справядлівасць і роўнасць і атрады ВРС Мінаві адмовіліся захоўваць далей нейтралітэт, афіцыйна падтрымаўшы войскі Бурхана. Паводле пункту гледжання груповак, САП імкнецца толькі «фрагментаваць і падзяліць краіну ў партнёрстве з замежнымі апалчэнцамі і наймітамі»[24][25]. Іншыя члены АСАД на наступны дзень паведамілі, што апынуліся заспетымі знянацку рашэннем партнёраў. Як заяўлена, астатнія члены кааліцыі «будуць працягваць працаваць разам, каб абараніць грамадзянскае насельніцтва і забяспечыць задавальненне асноўных патрэбаў народа Дарфура»[26].

Крытыка

Аб’яднаныя сілы крытыкавалі за некампетэнтнасць у забеспячэнні бяспекі грамадзянскага насельніцтва Дарфура[27]. У прыватнасці, яны абвінавачваліся ў несвоечасовым прыбыцці да местаў нападаў на мірных жыхароў[28]. У некаторых выпадках байцы фракцыі наогул не з’яўляліся. Па словах маёра Ахмеда Хусейна Мустафы, кіраўніка камітэта па сродках масавай інфармацыі кааліцыі, абмежаваныя магчымасці і слабая матэрыяльна-тэхнічная база не дазваляюць АСАД у поўнай меры арганізаваць абарону цывільных грамадзян[27].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б Lisa. Reports about RSF expanding combat scope in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (29 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  2. Camille. Heavy gunfire in North Darfur capital (англ.). Dabanga Radio TV Online (23 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  3. SudanTribune. Minnawi warns against plans to attack Darfur joint force (англ.). Sudan Tribune (10 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  4. Kazemi, Elham. Fact Sheet: Conflict Surges in Sudan (англ.). ACLED (28 красавіка 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  5. SudanTribune. Minnawi withdraws troops from Khartoum to North Darfur (англ.). Sudan Tribune (9 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  6. Nashed, Mat. Sudan war: What does Minnawi’s call to arms mean for Darfur? (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 30 верасня 2023.
  7. Sarah. Rebel forces arrive in South Darfur to protect people trapped in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (29 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  8. Darfur holdout groups arrive in El-Fasher to protect civilians from RSF attacks (англ.). Sudan Tribune (27 лістапада 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
  9. SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.). Sudan Tribune (24 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  10. SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (24 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2023. Праверана 29 мая 2023.
  11. SudanTribune. Darfur joint force, RSF clash outside the capital of North Darfur (англ.). Sudan Tribune (4 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.(недаступная спасылка)
  12. "Sudan: Reports About RSF Expanding Combat Scope in Darfur". Dabanga(англ.). 2023-09-29. Праверана 2023-10-01.
  13. RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.). Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
  14. Minawi’s field commander slain in suspected RSF ambush in North Darfur (англ.). Sudan Tribune (6 лістапада 2023). Праверана 8 November 2023.
  15. RSF, Joint Force clash in North Darfur, both sides claim victory(нявызн.). Sudan Tribune (1 кастрычніка 2024). Праверана 2 October 2024.
  16. North Darfur: Joint force seizes ‘strategic areas’, Zaghawa and Arab leaders sign accord(нявызн.). Radio Dabanga (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 October 2024.
  17. Joint Force captures key RSF base in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 October 2024.
  18. Joint Force accuses RSF of executing prisoners in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (8 кастрычніка 2024). Праверана 9 October 2024.
  19. Sudan’s Joint Force seizes drones, destroys RSF convoy from Chad. Sudan Tribune (1 снежня 2024).
  20. Darfur Joint Force claims control of key RSF base in al-Zurq. Sudan Tribune (21 снежня 2024). Праверана 22 December 2024.
  21. RSF claims recapture of key base in Zurg. Sudan Tribune (22 снежня 2024). Праверана 23 December 2024.
  22. Joint Darfur Force heavily ambushes RSF in North Darfur. Sudan Tribune.
  23. Fighting resumes in El Fasher, weapons convoy intercepted. Sudan Tribune (5 студзеня 2025).
  24. SudanTribune. Key Darfur groups join Sudanese army in its war against RSF paramilitary forces (англ.). Sudan Tribune (16 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  25. Bergman, Andrew. Darfur armed movements renounce neutrality in Sudan war (англ.). Dabanga Radio TV Online (17 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  26. SudanTribune. Three Darfur groups uphold neutrality in Sudan conflict (англ.). Sudan Tribune (18 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  27. а б SudanTribune. Challenges mount for Darfur Joint Force after failure to protect civilians (англ.). Sudan Tribune (20 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  28. Lisa. Sudan war: Outcry over South Darfur Nyala ‘massacre’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (30 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.