Абраза́нне — выдаленне крайняй плоці палавога органа. Узнікла ў першабытным грамадстве. Праводзяць, у т.л. пры ініцыяцыі. Ажыццяўляецца ў народаў Акіяніі, Афрыкі, Аўстраліі і ЗША. Абрад праводзяць над немаўлятамі мужчынскага полу ва іўдаізме і над хлопцамі 7-10 гадоў у ісламе[1]. Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначыла на 50 % ніжэйшую мажлівасць заражэння вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) сярод абрэзаных мужчын у Афрыцы. Станам на 2015 год у ЗША праводзілася над 75 % нованароджаных хлопцаў, бо ў 1960-я гады ўрачы прапанавалі яго ўжыванне для прадухілення палавых заражэнняў, інфекцый мачавых шляхоў і раку палавых органаў[2].