Машонка (лац.: scrotum) — скурна-цягліцавае мехападобнае ўтварэнне ў мужчын і самцоў большасці млекакормячых, якое змяшчае яечкі. Уяўляе сабой выраст брушнай поласці, размешчаны ў прамежку паміж палавым членам і анусам.
У чалавека пасля палавога паспявання аснова машонкі пакрытая лабковымі валасамі. Унутры яе існуе падоўжаная перагародка, якая раздзяляе яе на дзве паловы, у кожнай з якіх знаходзіцца яечка з прыдаткам і насенным канацікам.
Размяшчэнне яечкаў ў машонцы дазваляе ствараць для іх тэмпературу ніжэй, чым усярэдзіне цела. Аптымальнай тэмпературай лічыцца 34,4 ° С. Тэмпература падтрымліваецца прыкладна пастаяннай за кошт таго, што машонка апускаецца ніжэй у цёплых умовах і падцягваецца да цела ў халодных умовах.
Адно яечка звычайна размешчана ніжэй за іншае, што дазваляе ім не быць прыціснутымі адзін да аднаго ў папярочным кірунку.
Асноўныя слаі машонкі — скура, мясістая абалонка, фасцыі і цягліцы.