У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Джума.
Абдэль Рахман Джума (араб. عبدالرحمن جمعة) — генерал-маёр Сіл аператыўнай падтрымкі Судана.
Біяграфія
Родам з Эд-Даэйна, Усходні Дарфур[1].
Змагаўся ў Дарфурскай вайне на баку ўрада.
Падчас барацьбы паміж УСС і САП быў камандуючым прыхільнікаў Махамеда Дагала ў Заходнім Дарфуры. Удзельнічаў у баях за Генейну[2][3].
Меркавана датычны да забойства губернатара рэгіёна Хаміса Абакара[4] . Акрамя таго, абвінавачваны ў шэрагу іншых парушэнняў, у тым ліку забойствах мірных жыхароў. Асобныя дзеянні генерала Асацыяцыяй адвакатаў Дарфура, якая заклікала распачаць супраць Джума крымінальную справу, разглядаліся як генацыд[5].
У жніўні 2023 года суданскі ўрад абвясціў яго ў вышук па падазрэнні ў ваенных злачынствах[6].
8 лістапада 2024 года Савет Бяспекі ААН увёў санкцыі ў дачыненні да вайскоўца за ўдзел у парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту[7]. 12 лістапада аналагічны крок зрабілі ЗША[8].
Крыніцы