Ісмаіль Кадарэ (алб.: Ismail Kadare; 28 студзеня 1936(1936-01-28)[1][2][…], Гіракастра, Kingdom of Albania[d][3][4] — 1 ліпеня 2024(2024-07-01)[5], Тырана[5]) — вядомы албанскі паэт і пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся 28 студзеня 1936 года ў Гіракастры (паўночная Албанія).
Вывучаў гісторыю і філалогію ў Тыранскім універсітэце і Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (РСФСР). У кастрычніку 1990 года папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі. У 1999 годзе вярнуўся ў Албанію, але рэгулярна наведваў Францыю.
Кадарэ атрымаў цэлы шэраг прэстыжных літаратурных прэмій. У 2005 годзе атрымаў Міжнародную прэмію Букера.
Памёр 1 ліпеня 2024 года ў Тыране.
Беларускія пераклады
- Кадарэ, Ісмаіл. Плач па Косаве // ARCHE. № 2 (3) — 1999. С. 255—270. Пер. з албанскай Андрэй Дынько і Юсуф Вроні паводле: Tri kenge zie per Kosoven. Tirana, 1998.
- Хроніка ў камені / Перакл. з албанскай Максім Мудроў. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.
Выбраная бібліяграфія
- Маё стагоддзе (Shekulli Im) 1961
- Генерал мёртвай арміі (Gjenerali i Ushtrisë së Vdekur) 1963
- Пра што думаюць гэтыя горы (Përse Mendohen Këto Male) 1964
- Вяселле (Dasma) 1968
- Замак (Kështjella) 1970
- Хроніка ў камені (Kronikë në gurë) 1971
- Вялікая зіма (Dimri i Madh) 1977
- Мост з трымя аркамі (Ura Me Tri Harqe) 1978
- Зламаны красавік (Prilli i Thyer) 1980
- Тэчка H (Dosja H) 1981
- Канцэрт у канцы зімы (Koncert në Fund të Dimrit) 1988
- Піраміда (Piramida) 1992
- Палац мараў (Pallati i ëndërrave) 1996
- Элегія для Косава 2000
- Жыццё, гульня і смерць Лула Мазрэку (Jeta, loja dhe vdekja e Lul Mazrekut) 2002
Зноскі
Спасылкі