У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лапцева.
Ірына (Іраіда) Міхайлаўна Лапцева — беларуская ўрач-пульманолаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2008)[1]. Галоўны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].
Біяграфія
Скончыла ў 1969 годзе Варашылаўградскі медыцынскі інстытут[1].
З 1969 года да 1977 года працавала ў Варашылаўградскім супрацьтуберкулёзным дыспансеры ўрачом-фтызіятрам, лекарам функцыянальнай дыягностыкі[1].
Навуковая дзейнасць
У 1977 годзе паступіла ў завочную аспірантуру на кафедры фтызіятрыі Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1982 годзе на тэму: «Роля гангліяблакатараў (руск.) (бел. у лячэнні хранічнага лёгачнага сэрца (руск.) (бел. ў хворых на туберкулёз лёгкіх»[1].
З 1977 па 2016 гады працавала ў якасці вядучага навуковага супрацоўніка, а затым — кіраўніка клінічнага аддзела пульманалогіі ў РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі[1].
Пад кіраўніцтвам Лапцевай І. М. абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый, прысвечаных актуальным праблемам дыягностыкі і лячэння цяжкай бронхалёгачнай паталогіі: бранхіяльнай астме, ХАХЛ, кардыярэспіраторным праблемам, лёгачнай рэабілітацыі, у т.л., распрацоўцы і ўкараненню рэжымаў метаду спелеатэрапіі ў Рэспубліканскай бальніцы спелеатэрапіі[1].
З’яўляецца аўтарам больш за 200 публікацый у навуковых рэцэнзуемых часопісах і зборніках навуковых прац, з іх: 38 у замежных выданнях, 28 метадычных рэкамендацый і інструкцый па прымяненні, патэнта на вынаходства «Спосаб лячэння дыхальнай недастатковасці»[1].
З’яўляецца членам Еўрапейскага і Беларускага рэспіраторных таварыстваў[1].
Узнагароды
У 2000 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», у 2009 годзе атрымала званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь», у 2016 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «За заслугі ў галіновай прафсаюзнай арганізацыі»[1].
Зноскі