Заснаваны ў 1928 годзе ў Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу[2] па ініцыятыве фтызіятра Хаіма Маршака, які яго ўзначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958 гадах[3]. У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваны ў Нова-Беліцу (г. Гомель). 3 1944 года ў Мінску, з 1972 года ў пасёлку НавінкіМінскага раёна. 3 1988 года Навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі[2]. З 2009 года — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі.
Кірункі даследаванняў
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкітуберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструкцыйных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння[2].
Структура
У складзе інстытута 5 навукова-даследчы аддзелаў, у т.л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута[2].