У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
О'Рурк.
Іосіф Карнілавіч О’Рурк (1772, Дэрпт — 1849, маёнтак Уселюб) — расійскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, палкаводзец перыяду напалеонаўскіх войнаў.
Іосіф О’Рурк нарадзіўся ў 1772. Уступіў да войска Расійскай імперыі і яго першай ваеннай акцыяй стаў удзел у другой бітве ля Цюрыха супраць французскай арміі. Пазней, О’Рурк стварыў свой асабісты полк і адправіўся ў Сербію, каб змагацца там супраць турак. Вырашальнай стала перамога пад Варварыным.
О’Рурк скончыў сваю ваенную кар’еру ў чыне генерала дывізіі. Ён пасяліўся ў сваім маёнтку Уселюб паблізу Навагрудка і памёр у 1849.
Ён быў жанаты на Эміліі Піляўскай, дачцэ Феліцыяна, апошняга старосты Луцка.
Зноскі
- ↑ Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 259, кат.№ 7862. — 360 с.
Спасылкі
Іосіф Карнілавіч О’Рурк — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|