У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Ёзэф.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шультэс.
Іозеф Аўгуст Шультэс (ням.: Joseph August Schultes; 14 красавіка 1773, Вена, Аўстрыйская імперыя — 21 красавіка 1831, Ландсхут, Баварыя) — аўстрыйскі батанік, урач, натураліст і пісьменнік-падарожнік. Доктар медыцыны і прафесар Венскага, Кракаўскага і Ландсхуцкага ўніверсітэтаў, першы дырэктар хірургічнай школы ў Ландсхуце. Акадэмік Шведскай акадэміі навук (1821).
Бацька батаніка Юліуса Германа Шультэса.
Аўтар прац «Флора Аўстрыі», «Флора Баварыі». Сумесна з Іаганам Якабам Ромерам апублікаваў 16-е выданне Лінееўскай «Systema Vegetabilium».
Вынаходнік вадалазнага шлема[6].
Выбраныя працы
- Oestreichs Flora. 1794.
- Reisen durch Oberösterreich in den Jahren 1794, 1795, 1802, 1803, 1804 und 1808, 1809.
- Baierns Flora. 1811.
- Grundriß einer Geschichte und Literatur der Botanik. 1817.
- Reise auf den Glockner. 1824.
- Mantissa … systematis vegetabilium Caroli a Linné …. 1822—1824 (Bd. 1-2).
- Mantissa … systematis vegetabilium Caroli a Linné …. 1827 (Bd. 3) — у суаўтарстве з Ю. Г. Шультэсам
Расліны, названыя ў гонар
Schultesia Mart. — род дэкаратыўных травяністых раслін сямейства Gentianaceae з Паўднёвай Амерыкі.
Зноскі
Літаратура