Закрытае акцыянернае таварыства «ІнтэрПэйБанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 150 млрд. руб. (2013)[4]. Асноўнымі акцыянерамі з’яўляліся ААТ «Альянс Іпатэка» (Расійская Федэрацыя) — 79,1% акцый, ЗАТ «СтарБанк» (Расійская Федэрацыя) — 19,72% акцый, ЗТАА «СЭНТЭКIНВЕСТ» (Рэспубліка Беларусь) — 1,18% акцый.
Рэквізіты
Найменне банка:
- бел.: Закрытае акцыянернае таварыства «ІнтэрПэйБанк» (скарочана ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»)
- руск.: Закрытое акционерное общество «ИнтерПэйБанк» (скарочана ЗАО «ИнтерПэйБанк»)
- англ.: Joint-stock company «InterPayBank» (скарочана JSC «InterPayBank»)
МФА 153001273, УНП 807000030, АКПА 37560001.
S.W.I.F.T.: IPBKBY2X
Тэлекс: 252100 IPBK BY[5].
Ліцэнзія на правядзенне банкаўскай дзейнасці №19 выдадзеная 29 снежня 2008 года Нацыянальным банкам РБ.
Дзейнасць
З’яўляўся членам:
Меў аддзяленні ў Бабруйску, Гродне і Мінску[7].
8 мая 2015 года Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[8].
Гісторыя
Банк паўстаў у верасні 2001 года ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск» пад назвай «Паўночны Інвестыцыйны Банк»[9].
13 лютага 2007 года асноўным акцыянерам стаў Vicpart Holding SA (Швейцарыя)[6], у сувязі з чым адбылася змена назвы банка на ЗАТ «Крэдэксбанк»[10], а таксама быў праведзены рэбрэндынг і змена стратэгічнай праграмы развіцця.
22 студзеня 2013 года адбылася змена назвы банка на ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[11] у сувязі з адмовай асноўнага акцыянера Vicpart Holding SA ад працягу дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[12].
Ліквідацыя
8 мая 2015 года была скасавана банкаўская ліцэнзія[13]. Пазачарговым агульным сходам акцыянераў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» ад 27 мая 2015 прынята рашэнне аб яго ліквідацыі. Пастановай Праўлення НБ РБ ад 29 мая 2015 банку прадастаўлена згода на ліквідацыю[14].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтральны банк | |
---|
Камерцыйныя банкі (дзейныя) | |
---|
Камерцыйныя банкі (закрытыя) | |
---|
Нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі | |
---|