Іна Валер’еўна Соркіна (нар. 1971, Гродна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003).
Біяграфічныя звесткі
Вучылася ў СШ № 2 г. Капыля. Скончыла гістарычны факультэт (1993), аспірантуру (1996) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1996 па студзень 2014 працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта.
У 2014 годзе Іна Соркіна стала лаўрэаткай Узнагароды імя Льва Сапегі, якую падтрымлівае шэраг польскіх універсітэтаў. Узнагарода ўяўляе сабой магчымасць цягам акадэмічнага году наведаць па чарзе універсітэты з лекцыямі для польскіх студэнтаў на тэму гісторыі або сучаснасці Беларусі. Акрамя таго, лаўрэат мае магчымасць праводзіць уласныя даследаванні[2].
13 студзеня 2014 года Іна Валер’еўна была звольнена з ГрДУ імя Янкі Купалы[3]. Станам на 2022 год яна працуе ў Гімназіі № 6 імя Ф. Э. Дзяржынскага г. Гродна[4].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх яўрэяў. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010). Выкладае спецкурсы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.
Выбраная бібліяграфія
Рэцэнзіі на працы
Зноскі