У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Швед.
Іна Анатольеўна Швед (нар. 27 кастрычніка 1971, Навагрудак, Гродзенская вобласць) — беларусі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (2008), прафесар.
Біяграфія
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура», 1993); Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (аспірантура, 1999); Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (дактарантура, 2004).
Працавала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (прафесар, кіраўнік вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыі).
Навуковыя інтарэсы: міфалагічная мадэль свету; славянская міфалогія; віды, жанры беларускага фальклору.
Узнагароды
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, стыпендия Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002).
Бібліяграфія
- Дэндралагічны код беларускага традыцыйнага фальклору : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.01.09 : абаронена 30.06.2008 : зацверджана 03.12.2008 / Швед Іна Анатольеўна. — Мінск, 2007.
- Словацкий фольклор: формы, жанры, поэтика / И. А. Швед. — Брест, 2010.
Зноскі
Літаратура
- Швед Іна Анатолеўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2006. — [Т.] 2. — С. 762. (Форма імя па бацьку: Анатолеўна.)
- Швед Іна Анатольеўна // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. ― Брэст, 2005. — С. 226.