У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кабакоў.
Ілья Іосіфавіч Кабакоў (30 верасня 1933, Днепрапятроўск — 27 мая 2023) — савецкі і амерыканскі мастак, прадстаўнік маскоўскага канцэптуалізму.
Набыў вядомасць у познесавецкі і постсавецкі перыяды дзякуючы інсталяцыям, у якіх даследаваў пачуццё адчужанасці і нуды, уласцівыя для савецкай паўсядзённасці.
Біяграфія
Нарадзіўся 30 верасня 1933 года ў Днепрапятроўску ў сям’і слесара Іосіфа Бенцыянавіча Кабакова і бухгалтара Бэлы Юдэлеўны Саладухінай.
У 1941 годзе разам з маці патрапіў у эвакуацыю ў Самарканд. У 1943 годзе яго прынялі ў Мастацкую школу пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, выкладчыкі і вучні якой таксама былі эвакуіраваны ў Самарканд. Адтуль Кабакова ў 1945 годзе перавялі ў Маскоўскую сярэднюю мастацкую школу (МСМШ). Яе ён скончыў у 1951 годзе і тады ж паступіў на аддзяленне графікі ў Сурыкаўскі інстытут (Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава), дзе займаўся ў майстэрні кнігі ў прафесара Б. А. Дзехцерава. Скончыў інстытут у 1957 годзе.
З 1956 года Ілля Кабакоў пачаў ілюстраваць кнігі для выдавецтва «Детгиз» (з 1963 года — «Дзіцячая літаратура») і для часопісаў «Маляня», «Мурзілка», «Вясёлыя карцінкі». З другой паловы 1950-х гадоў пачаў займацца жывапісам «для сябе».
У 1960-х гадах быў актыўным удзельнікам дысідэнцкіх мастацкіх экспазіцый у Савецкім Саюзе і за мяжой.
Памёр 27 мая 2023 года[8].
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|