У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Увараў.
Ігар Юр’евіч Увараў (нар. 19 кастрычніка 1963, г. Гомель) — беларускі гісторык. Спецыяліст па праблеме эвалюцыі саслоўя шляхты ВКЛ у XVI ст. Кандыдат гістарычных навук (2003), дацэнт (2009).
Біяграфія
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1963 года ў Гомелі.
Скончыў у 1997 годзе гісторыка-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У 2002 годзе быў саікальнікам у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, саіскальніцтва.
У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Пашырэнне правоў і свабод беларускай шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім да Люблінскай уніі (па матэрыялах вальных соймаў XVI ст.)».
З 2006 года дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога.
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя палітычных эліт ВКЛ у канцы XIV—XVI ст.
Бібліяграфія
- Сословные права и привилегии шляхты Великого княжества Литовского (конец XIV — конец XVI столетий). Гомель, 2017.
- История Беларуси. Белорусские земли в эпоху феодализма: пособие к семинарским занятиям. Гомель, 2009.
Крыніцы
Літаратура