З 2007 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2009 годзе стаў таксама гуляць за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным нападнікам. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У першай палове 2014 года, страціўшы месца ў асноўнай камандзе, выступаў за фарм-клуб «Віцебск-2», а ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух з паловай гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У пачатку 2017 года накіраваўся на прагляд у «Смаргонь», і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. У ліпені таго ж года пакінуў каманду і далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. Застаўся ў камандзе і пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017. У канцы 2018 года пакінуў наваполацкі клуб.
У чэрвені 2019 года падпісаў кантракт са «Слонімам-2017»[2], аднак ужо ў кастрычніку таго ж года датэрмінова пакінуў каманду[3].
У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ[5].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2009 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.