↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2024.
Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня1976) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу наваполацкага «Нафтана».
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў Віцебску. Паспяхова гуляў у некалькіх клубах, у 2001 годзе з «Белшынай» выйграў золата чэмпіянату.
У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 года з-за фінансавых праблем віцебскага клуба перайшоў у «Граніт»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клуба. Дапамог «Граніту» выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сезоне 2015 застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 года, адзначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам гола ў гісторыі Вышэйшай лігі[4].
У ліпені 2016 года перайшоў у «Нафтан», якому трыма галамі ў сезоне 2016 дапамог захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў клуб «Смалявічы-СТІ»[5], пры гэтым працягваў з’яўляцца на полі ў якасці іграка. Згуляўшы за смалявіцкі клуб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сезоне 2017, дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.
Трэнерская кар’ера
Пасля 2018 года працаваў у БАТЭ, «Іслачы». У верасні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[6]. Па выніках сезона 2021 не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу, аднак на наступны год дапамог «Смаргоні» вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[7].
У жніўні 2024 года ўзначаліў дубль наваполацкага «Нафтана»[8].
У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[9].