У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Каныгін.
Ігар Уладзіміравіч Каныгін (нар. 6 чэрвеня 1956 г., Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі барэц класічнага (грэка-рымскага) стылю.
Заслужаны майстар спорту СССР (1981), чэмпіён свету (1981), Еўропы (1980, 1982, 1985), СССР, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1980). Выступаў за «Дынама» Віцебск.
Вучань заслужанага трэнера СССР Уладзіміра Мікалаевіча Ізапольскага.
Жыве ў горадзе Віцебску.
Зноскі
Спасылкі