Ігар Мікалаевіч Молчан |
Дата нараджэння |
22 кастрычніка 1962(1962-10-22) (62 гады) |
Месца нараджэння |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
балерына |
Тэатр |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Молчан.
Ігар Мікалаевіч Молчан (нар. 22 кастрычніка 1962, Мінск) — беларускі балетнік.
Біяграфія
Скончыў у 1978 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя А. Ваганавай. У 1978—1984 і 1990—1991 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
Танцоўшчык героіка-рамантычнага плана, найбольш схільны да чыстай класікі. У ролях, выкананых на сцэне тэатра, выявіў віртуознае валоданне тэхнікай танца (асабліва ўражвалі вярчэнні, высокі доўгі скачок). Сярод іх: Прынц («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль[ru]» А. Адана), Базіль, Салор («Дон Кіхот», класічны акт «Цені» з балета «Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Кален («Ліза і Кален[ru]» Л. Герольда[ru]), Тарэра («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Пётр («Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера[ru]), Іван («Альпійская балада» Я. Глебава).
Узнагароды
Лаўрэат 9-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне[ru] (Балгарыя, 1978, сярэбраны медаль).
Літаратура