Ігар Аляксандравіч Лосік |
Род дзейнасці |
блогер, журналіст, дысідэнт |
Дата нараджэння |
20 мая 1992(1992-05-20)[1] (32 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
Беларусь |
Жонка |
Дар’я Ласякова |
Дзеці |
дачка Паўліна |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Ігар Аляксандравіч Лосік (нар. 20 мая 1992; Баранавічы) — беларускі блогер, аўтар старонкі ў Twitter, рэдактар канала ў Telegram «Беларусь головного мозга», палітычны зняволены.
Біяграфія
Нарадзіўся 20 мая 1992 года ў Баранавічах. У 2009 скончыў баранавіцкую сярэднюю школу № 16. У 2015 скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філалогія і выкладанне замежнай мовы». У 2015—2016 гадах атрымліваў журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гавела[2]. Па спецыяльнасці не працаваў — яму выдадзены свабодны дыплом, бо ў БДУ не знайшлі работы па месцы жыхарства.
У 2011 годзе Ігар Лосік стаў адным з адміністратараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»[3]. Менавіта ён прапанаваў ідэю мірных маўклівых пратэстаў. Пасля першых паспяховых акцый пратэсту Ігарам зацікавіліся супрацоўнікі КДБ, і Ігар спыніў свой удзел у праекце[4].
З лютага 2013 вёў Твітэр-акаўнт «РБ головного мозга». З кастрычніка 2014 публікаваў артыкулы ў Радыё «Свабода» ў якасці спецыяліста па сацыяльных сетках. З 15 мая 2016 пачаў весці канал «Беларусь головного мозга» ў тэлеграме.
Палітычны пераслед
Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Падчас ператрусу ў яго кватэры канфіскаваны ноўтбук, камп’ютар і тэлефон[5][6]. На блогера завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Amniesty International прызналі Лосіка палітычным зняволеным і вязьнем сумлення адпаведна[7][8]. 9 ліпеня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу[9][10].
Пасля ўтрымання ў ІЧУ Лосіка адправілі ў СІЗА-1 у Мінску, а 18 жніўня стала вядома аб пераводзе ў жодзінскае СІЗА.
Галадоўка
15 снежня 2020 года стала вядома, што Ігару прад’явілі новыя абвінавачванні па п. 13 ч. 2 ст. 293 УК РБ «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Лосік аб’явіў бестэрміновую галадоўку. Дар’я Лосік падтрымала мужа і таксама заявіла аб галадоўцы.
- На 6 дзень Дар’я аб’явіла аб вымушаным спыненні галадоўцы з-за ціску на сям’ю[11];
- На 36 дзень стан Ігара пагоршыўся[12];
- На 42 дзень Ігар спыніў галадоўку[13].
11 сакавіка 2021 года пасля новых абвінавачванняў з боку праваахоўных органаў Ігар Лосік на вачах даследчага спрабаваў парэзаць рукі і абвясціў сухую галадоўку. За адказ ад ежы яго памясцілі ў карцэр. 15 сакавіка Ігар спыніў галадоўку[14].
Прысуд
14 снежня 2021 года Лосік быў асуджаны па справе Ціханоўскага на 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму[15].
Сям’я
Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».
Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй Ласяковай пазнаёміўся падчас вучобы ў 2009 годзе — па ліставанні ва VK. Ажаніліся яшчэ студэнтамі. У 2018 годзе ў Ігара Лосіка нарадзілася дачка Паўліна[16].
Узнагароды
25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[17].
Зноскі
Спасылкі