Івацэвіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — гісторыка-краязнаўчы музей у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці Беларусі[1].
Музей створаны на базе музея піянера-героя Мікалая Гойшыка 16 сакавіка 1993 года рашэннем выканаўчага камітэта Івацэвіцкага раёна. У 1996 годзе ў распараджэнне музея перададзены філіял Музей партызанскай славы ва ўрочышчы Хаваншчына каля вёскі Корачын, які раней кіраваўся Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем. Цяперашні будынак 1946 года пабудовы музей атрымаў у 2009 годзе[1].
На будынку музея ўсталявана памятная дошка генералу-лейтэнанту, Герою Савецкага Саюза Мікалаю Мультану[1].
Зноскі
Спасылкі