Пачынаў займацца футболам у родным Пінску, часам выступаў за юнацкія каманды мінскага «Дынама», пазней перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама гуляў за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.
У чэрвені 2022 года трапіў у структуру брэсцкага «Цэнтра развіцця футбола» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[2]. Спачатку гуляў за дубль, а 17 верасня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (0:0). У далейшым стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2023 года перайшоў у «Слуцк» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[3]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[4].